Мінская група АБСЕ па Нагорным Карабаху заклікала бакі кафлікту спыніць агонь

06.04.2016
Бакі карабахскага канфлікту выказалі гатоўнасць да мірных перамоў.

Мінская група АБСЕ па Нагорным Карабаху заклікае бакі неадкладна спыніць агонь. Гэта гаворыцца ў заяве па выніках сустрэчы ў Вене. Прадстаўнікі "тройкі" таксама выказалі спачуванні пацярпелым сем"ям. У найбліжэйшыя дні група мае намер наведаць Ерэван, Сцепанакерт і Баку.
У аўторак стала вядома аб дасягненні перамір"я ў зоне карабахскага канфлікту. Зараз ідуць перамовы. У Баку і Ерэване гэтую інфармацыю пацвердзілі. Канфлікт абвастрыўся на выхадных, у рэгіёне вяліся актыўныя баявыя дзеянні.
Падзяліцца: