15 чалавек загінулі ў выніку крушэння верталёта Мі-8 у Краснаярскім краі Расіі
26.11.2015
У Краснаярскім краі пацярпеў крушэнне транспартны верталёт Мі-8 кампаніі "Туруханавія". Ён упаў на лёд ракі Енісей. Загінулі 15 чалавек. 10 дастаўленыя ў бальніцу. Верталёт з нафтавікамі, якія працавалі вахтавым метадам у Сібіры, перастаў выходзіць на сувязь праз лічаныя хвіліны пасля вылету з аэрапорта Ігаркі. Экіпаж і 22 пасажыры накіроўваліся на аб"ект у пасёлак Чырвоны Селькуб.У выніку падзення фюзеляж судна быў разбураны, борт заваліўся на бок. Узгарання не адбылося. Тыя, хто выжыў, звязаліся з ратавальнікамі па сотавай сувязі. На месца экстранна накіравалі групу МНС на ўсюдыходах і катары на паветранай падушцы.
Падобныя навіны
-
Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі з забойствам пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава
-
Рэспубліка Казахстан адзначае Дзень Незалежнасці
-
У Інданезіі адбылося магутнае землетрасенне
-
На Кубе развітваюцца з Фідэлем Кастра
-
Прычынай крушэння пасажырскага цягніка ў Індыі магло стаць пашкоджанне рэйкі ад перападу тэмператур
-
Дональд Трамп стаў новым прэзідэнтам ЗША
-
Моцнае землетрасенне ў Італіі
-
Туркменістан адзначае Дзень незалежнасці
-
У Берліне прайшла сустрэча "нармандскай чацвёркі" па Украіне