Чатыры матчы адбудуцца сёння на чэмпіянаце свету па хакеі

16.05.2016
У групе В, дзе выступаюць беларусы, пройдуць матчы Канада - Францыя і Германія - Венгрыя.
На чэмпіянаце свету па хакеі ў Расіі сёння пройдуць чатыры паядынкі. У нашай групе канадцы пазмагаюцца з французамі, а венгры згуляюць з немцамі. Для зборнай Беларусі асабліва важны другі матч. Трэба, каб каманда Венгрыі не набрала ў ім ачкоў. Тады лёс беларусаў будзе ў іх уласных руках. Нагадаем, наша зборная вядзе барацьбу за захаванне месца ў элітным дывізіёне чэмпіянату свету. Прамую трансляцыю паядынку Германія - Венгрыя будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Што датычыцца ўдзельнікаў плэй-оф, то тры з іх ужо вядомыя. Гэта зборныя Фінляндыі, Канады і Германіі. Чацвёртую пуцёўку заўтра разыграюць Славакія і ЗША.
У групе А сёння гаспадары турніру расіяне сустрэнуцца з нарвежцамі, а датчане згуляюць з камандай Казахстана, якая ўжо дакладна пасля заканчэння форуму пакіне элітны дывізіён.
Падзяліцца: