“Трыумф. Героям спорту”. Галасуйце за найлепшых спартсменаў Беларусі!
27.01.2017
Найлепшых спартсменаў і трэнераў вызначаць падчас адкрытага публічнага конкурсу “Трыумф. Героям спорту”, які стартаваў 10 студзеня. Арганізатары маштабнага праекту – Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.
Конкурс “Трыумф. Героям спорту” адбываецца ў гады летніх і зімовых Алімпійскіх гульняў для таго, каб вызначыць і ўзнагародзіць спартсменаў, якія дасягнулі найбольш значных вынікаў на буйных міжнародных спаборніцтвах.
Актыўныя балельшчыкі могуць выбраць сваіх фаварытаў у чатырох намінацыях і аддаць за іх голас на спецыяльнай старонцы для галасавання. Галасаванне ўжо пачалося!
Прагаласаваць можна на афіцыйнай старонцы конкурсу ў інтэрнэце, а таксама пры дапамозе спецыяльных друкаваных бюлетэняў. Іх можна знайсці на сайтах арганізатараў: Белтэлерадыёкампаніі, Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Пераможцаў выберуць у 8 намінацыях: “Найлепшая каманда”, “Найлепшы спартсмен”, “Найлепшая спартсменка”, “Найлепшы трэнер”, “За волю да перамогі”, “Прарыў”, “Вынік”, “Найярчэйшы спартыўны момант”. У кожнай з намінацый вызначаць толькі аднаго лаўрэата.
Фінал конкурсу – цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання найлепшых спартсменаў і гала-канцэрт з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Трансляцыю цырымоніі гледачы могуць убачыць на міжнародным спадарожнікавым тэлеканале “Беларусь 24”.
Падобныя навіны
-
Больш за 25 беларускіх спартсменаў і трэнераў удастоеныя дзяржузнагарод за дасягненне высокіх вынікаў
-
У 2019 годзе чэмпіянат свету па летнім біятлоне пройдзе ў спарткомплексе "Раўбічы"
-
Мужчынская зборная Беларусі па біятлоне ўваходзіць у дзясятку лепшых у заліку Кубка нацый
-
Беларус Уладзімір Чапелін стаў бронзавым прызёрам на першым этапе Кубка свету па біятлоне
-
Беларуска Дар"я Юркевіч стала трэцяй у індывідуальнай гонцы на Кубку свету ў Эстерсундзе
-
Зборная Беларусі на 14-м месцы ў змяшанай эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне
-
Беларусь атрымала права правядзення другіх Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе
-
У Мінску праходзіць пасяджэнне Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў
-
У Мінску пачала работу 45-я Генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў