Беларус Уладзімір Чапелін стаў бронзавым прызёрам на першым этапе Кубка свету па біятлоне

02.12.2016
Беларускія біятланісты працягваюць радаваць балельшчыкаў паспяховымі выступленнямі на першым этапе Кубка свету. Следам за медальным выступленнем Дар"і Юркевіч на п"едэстал гонару трапіў і наш Уладзімір Чапелін. Усяго з адным промахам у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў беларус паказаў трэці час. Хутчэйшымі былі толькі лепшы біятланіст свету француз Мартэн Фуркад і нарвежац Іаханесбё. Ужо ў гэтую суботу ў шведскім Эстэрсундзе пройдуць другія спрынтарскія гонкі.
Падзяліцца: