10 узнагарод заваявалі беларускія атлеты на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ

27.06.2016
10 медалёў заваявала зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ на чэмпіянаце Еўропы ў Маскве 3 залатыя, 2 сярэбраныя і 5 бронзавых узнагарод.Перамогу на дыстанцыі 5 кіламетраў атрымала Марына Літвінчук. На вышэйшую прыступку п"едэстала падняліся канаісткі Надзея Макарчанка і Алёна Наздрова - ім не было роўных на паўкіламетровай дыстанцыі. А Глеб Саладуха і Аляксандр Валчэцкі выйгралі спрынт.Сярэбных узнагарод удастоіліся жаночая байдарка-чацвёрка, а таксама канаісты Андрэй і Аляксандр Багдановічы.У медальным заліку наша каманда на чацвёртым месцы. Вышэй толькі Венгрыя, Расія і Германія.Чэмпіянат Еўропы ў Маскве стаў важным этапам падрыхтоўкі да Алімпіяды ў Рыа. Байдарачнікі і канаісты барацьбу за медалі ў Бразіліі пачнуць 7 жніўня.
Падзяліцца: