07.10.2015
Ад апоўзня ў Гватэмале загінулі 186 чалавек. Як паведаміла пракуратура краіны, шанцы знайсці выжыўшых практычна роўныя нулю. Каля 300 чалавек па-ранейшаму лічацца знікшымі без вестак. Кангрэс ужо адобрыў выдзяленне 2,5 мільёна долараў на аднаўленне жылля і іншыя патрэбы пацярпелых.
У пошукава-выратавальнай аперацыі прымае ўдзел 250 чалавек, у тым ліку кінолагі з асабліва навучанымі сабакамі, задзейнічаныя дзясяткі адзінак спецтэхнікі.
Спачуванне прэзідэнту Гватэмалы і грамадзянам гэтай краіны выказаў Прэзідэнт Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх