28.11.2016
На Кубе развітваюцца з Фідэлем Кастра. Заўтра вечарам у Гаване пройдзе жалобны мітынг і спецыяльная імша. А ў сераду урна з прахам адправіцца ў падарожжа па шляху, якім прайшлі рэвалюцыянеры Вострава свабоды. Пахаванне пройдзе ў нядзелю ў горадзе Сант"яга-дэ-Куба. Зараз у краіне працягваецца дзевяцідзённая нацыянальная жалоба. У сувязі з гэтым прыспушчаны дзяржаўны флаг і на пасольстве Кубы ў Беларусі. Беларусы і кубінцы нясуць кветкі і свечкі. Сёння будзе адкрытая кніга спачуванняў. Выказаць падтрымку кубінскаму народу можна з 9-ці раніцы да 6-ці вечара на працягу ўсіх дзевяці дзён жалобы.
Падзяліцца:

Вверх