Агароджа з калючым дротам з'явіцца на мяжы Славеніі і Харватыі
11.11.2015
Яшчэ адна сцяна з"явіцца на ўнутранай мяжы Еўрасаюза. У найбліжэйшы час агароджу з калючым дротам узвядуць паміж Славеніяй і Харватыяй. Так Любляна спадзяецца спыніць паток бежанцаў і пазбегнуць гуманітарнай катастрофы. Паводле звестак славенскага МУС, каля 30 тысяч бежанцаў чакаюць у Харватыі далейшай перапраўкі. З надыходам халадоў забяспечыць іх спальнымі месцамі, прадуктамі, адзеннем і вадой у краіны няма магчымасці. За апошні месяц мяжу ўжо перасеклі 170 тысяч чалавек.
Падзяліцца:

Вверх