05.11.2015
Прадаўжаецца расследаванне катастрофы аэробуса ў Егіпце. На гэты момант адна з найбольш верагодных версій - выбух на борце самалёта. Ратавальнікі ўжо абследавалі 33 квадратныя кіламетры ў раёне крушэння. Апазнаныя 58 цел. Эксперты займаюцца вывучэннем бартавых самапісцаў. Даныя першай чорнай скрыні скапіраваныя і перададзеныя для расшыфроўкі і аналізу. Другая атрымала сур"ёзныя механічныя пашкоджанні. У Маскве і Каіры заяўляюць, што пакуль няма пацверджанняў таго, што лайнер мог упасці ў выніку тэракта.
Падзяліцца:

Вверх