Сусветная кліматычная канферэнцыя ААН праходзіць у Парыжы. У сувязі з гэтым у сталіцы Францыі прыняты беспрэцэдэнтныя меры бяспекі: удзельнікаў форуму ахоўваюць каля 10-ці тысяч сілавікоў. У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі 150-ці краін. Вынікам працы канферэнцыі павінна стаць новае міжнароднае пагадненне, якое прыйдзе на змену Кіёцкаму пратаколу праз 5 гадоў.
Беларусь на форуме прадстаўляюць Мінпрыроды і дэлегацыя Міністэрства замежных спраў. Прыехалі ў Парыж і нашы эксперты ў пытаннях змены клімату. Напярэдадні форуму Мінск заявіў, што падтрымлівае калектыўныя намаганні па недапушчэнні павышэння сярэднесусветнай тэмпературы больш чым на 2 градусы Цэльсія.