Улады ЗША не выключаюць, што страляніна ў каліфарнійскім горадзе Сан-Бернардыне была тэрактам. Паводле апошніх звестак, аднаго са зламыснікаў клічуць Саід Фарук. Яму дапамагаў брат. Імя трэцяй падазронай не раскрываецца. Нагадаем, учора трое чалавек учынілі бойню ў цэнтры дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Падчас страляніны загінулі 14 чалавек. Яшчэ 17 пацярпелі. Паведамляецца, што на месцы злачынства была выяўлена выбуховая прылада. Улады спынілі працу ўсіх дзяржустаноў у акрузе, заняткі ў школах адмянілі.