11.12.2015
Паліцыя Жэневы палюе на чатырох чалавек, якіх падазраюць у сувязях з "Ісламскай дзяржавай". Як паведамляе швейцарская прэса, сілавікі выявілі машыну з меркаванымі выканаўцамі парыжскіх тэрактаў. Аўто з бельгійскімі нумарамі заўважылі на адным з паліцэйскіх пастоў на ўскраіне горада. У Жэневе павышаны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. Пад узмоцненай аховай - мясцовае аддзяленне ААН, міжнародны аэрапорт і шэраг іншых аб"ектаў.
Падзяліцца:

Вверх