14.12.2015
У Варонежскай вобласці Расіі сёння - жалоба па загінуўшых у пажары ў інтэрнаце. Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося ў псіха-неўралагічным дыспансеры ў сяле Алфёраўка позна вечарам 12 снежня. Загінулі 23 чалавекі, яшчэ столькі ж атрымалі раненні. Будынак інтэрната згарэў цалкам. Зараз ратавальнікі разбіраюць завалы. Акрамя таго, агляд папялішча вядуць следчыя-крыміналісты і судмедэксперты. Па факце гібелі пацыентаў узбуджана крымінальная справа. Вінаватым у пажары пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Зараз усе сацыяльныя аб"екты вобласці правяраюць на адпаведнасць патрабаванням пажарнай бяспекі.
Падзяліцца:

Вверх