04.10.2016
Працягваецца нобелеўскі тыдзень. Сёння ў Швецыі аб"явілі нобелеўскіх лаўрэатаў у галіне фізікі. Прэмію памерам амаль мільён долараў атрымаюць Дэвід Тоўлес, Дункан Хэлдэн і Майкл Костэрлітц. Іх работы дазволілі фізікам лепш апісаць такія з"явы, як звышправоднасць, звышцякучасць і магнетызм двухмерных матэрыялаў. Неўзабаве таксама стануць вядомыя нобелеўскія лаўрэаты ў галіне хіміі, эканомікі, літаратуры і лаўрэат прэміі міру. Цырымонія ўручэння адбудзецца ў Стакгольме і Осла 10 кастрычніка.
Падзяліцца:

Вверх