У ААН аб"явілі аб пачатку перадвыбарнай гонкі. Дзеючы генеральны сакратар Пан Гі Мун пойдзе ў адстаўку ў канцы наступнага года. Ён займаў пасаду два пяцігадовыя тэрміны. Паводле правілаў ратацыі рэгіёнаў, новым генеральным сакратаром можа стаць прадстаўнік краін Усходняй Еўропы. Спіс прэтэндэнтаў традыцыйна не раскрываецца. Яго складаюць у Савеце Бяспекі за зачыненымі дзвярамі. Кандыдаты павінны валодаць высокімі арганізатарскімі здольнасцямі, багатым вопытам у міжнародных адносінах, а таксама навыкамі ў дыпламатыі і камунікацыі.