20.10.2016
У Берліне позна ноччу завяршылася сустрэча "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні сітуацыі вакол Украіны. Перамовы доўжыліся каля пяці гадзін. Удзельнікі саміту пацвердзілі: у аснове працэсу павінны ляжаць мінскія пагадненні. Адпаведную дарожную карту ўзгодняць кіраўнікі МЗС Украіны, Расіі, Германіі і Францыі. Яна будзе складзена з прытрымліваннем усіх палажэнняў мінскіх пагадненняў. Прэзідэнт Расіі заявіў пра гатоўнасць пашырыць місію АБСЕ ў Данбасе. А Прэзідэнт Францыі лічыць: варта кантраляваць неадкладнае і поўнае спыненне агню і адвод узбраенняў.
Падзяліцца:

Вверх