У Бялградзе праходзіць пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АБСЕ. Для ўдзелу ў форуме ў сербскую сталіцу прыбылі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельнікаў арганізацыі і партнёраў. Удзел у сустрэчах прымае і кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей. Чакаецца, што галоўнымі тэмамі пасяджэння стануць сітуацыя з бежанцамі ў Еўропе, становішча на Блізкім Усходзе, а таксама расійска-турэцкія адносіны.