На тэрыторыі аэрапорта Сафіі знойдзена і ліквідаванае выбуховае прыстасаванне. Увагу балгарскай паліцыі прыцягнуў мікрааўтобус з бельгійскімі нумарамі, прыпаркаваны ля першага тэрмінала паветранай гавані. У салоне аўтамабіля знаходзіліся падазроныя сумкі, дзе і была закладзеная бомба. Пасажыраў экстранна эвакуіравалі з аэравакзала. Усе рэйсы былі пераведзеныя ў другі тэрмінал. Сумніўны багаж быў знішчаны сапёрамі-ўзрыватэхнікамі. Зараз работа першага тэрмінала поўнасцю адноўленая.