04.11.2015
Ля берагоў Грэцыі зноў затанула лодка з нелегальнымі мігрантамі. Загінулі 4 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Усяго ў судне знаходзіліся больш за 40 чалавек, 8 з іх упалі ў ваду. Паліцэйскім удалося выратаваць чацвярых, у тым ліку адно дзіця. Усяго за апошнія некалькі дзён у такіх інцыдэнтах загінулі амаль 100 чалавек.
Паводле звестак Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, па міжземнаморскім шляху з пачатку года ў Еўропу прыбылі больш за 700 тысяч бежанцаў. У асноўным іх шлях ляжаў у Грэцыю і Італію.Звыш 3 тысяч мігрантаў загінулі ў моры.
Падзяліцца:

Вверх