У Егіпце пачалі расшыфроўваць чорныя скрыні аэробуса кампаніі "Кагалымавія", што разбіўся 31 кастрычніка. Афіцыйны прадстаўнік улады паведаміў, што працэс зойме ад тыдня да месяца. У Міністэрстве грамадзянскай авіяцыі Егіпта пацвердзілі, што абедзве знойдзеныя чорныя скрыні ў добрым стане. У адной з іх знаходзіцца інфармацыя наконт стану сістэм лайнера, у другой - запіс перамоў пілотаў і таго, што адбывалася ў салоне.Асноўная версія крушэння самалёта - тэхнічная непаладка. Звесткі штучных спадарожнікаў выключаюць магчымасць тэракта, заявілі ва ўрадзе Егіпта.