Сёння ўступіла ў сілу часовая забарона на палёты расійскіх авіякампаній у Егіпет да высвятлення акалічнасцяў крушэння аэробуса на Сінаі. Міжнародныя эксперты ўсё яшчэ не могуць назваць дакладную прычыну катастрофы аэробуса А321, але схіляюцца да версіі аб магчымым выбуху бомбы на борце лайнера. Устанавіць прычыну крушэння самалёта А321 дапамогуць лабараторныя экспертызы. Калі ў тканіне і метале ёсць сляды выбухоўкі, гэта з абсалютнай дакладнасцю пакажа спектральны аналіз. МЗС Беларусі рэкамендаваў грамадзянам адмяніць паездкі ў Егіпет, але пакуль паветраныя зносіны з Егіптам беларускі авіяперавозчык вырашыў не спыняць. Белавія адправіла ў Егіпет сваіх спецыялістаў, каб яны азнаёміліся з працэдурамі надгляду пасажыраў і багажу ў аэрапорце Шарм-эль-Шэйх.