04.12.2015
МЗС РБ: Беларусь гатовая нарошчваць свой уклад ў захаванне бяспекі і стабільнасці Еўропы.
Выніковая дэкларацыя па тэрарызме павінна быць прынятая сёння Саветам Міністраў замежных спраў краін АБСЕ. Падводзячы вынікі двухдзённай нарады, яна стане фінальным дакументам сербскага старшынства ў гэтай арганізацыі. На заключны дзень сустрэчы Савета вызначана таксама прыняцце рашэнняў па міграцыйным крызісе, барацьбе з наркотыкамі і дапамогі Украіне. Удзел у форуме ў Белградзе прымае і Беларусь. Як напярэдадні адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Уладзімір Макей, перспектыўнае ўзаемадзеянне на пляцоўцы АБСЕ павінна грунтавацца на бяспецы, даверы і кансалідацыі. Адзначым, сёння падчас выніковай прэс-канферэнцыі чакаецца абвяшчэнне аб пераходзе старшынства да ФРГ.
Падзяліцца:

Вверх