02.11.2015
Сем"ям грамадзян Беларусі і Украіны, якія загінулі ў выніку крушэння самалёта А321 у Егіпце, будзе аказаная дапамога. Аб гэтым паведаміў віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга. На борце лайнера знаходзіўся адзін беларус і чацвёра ўкраінцаў. У сваю чаргу кіраўнік МНС Расіі даручыў аказаць садзейнічанне ў дастаўцы целаў загінуўшых да месцаў пахавання ва Украіну і Беларусь. На месцы крушэння на Сінайскім паўвостраве ратавальнікі працягваюць выяўляць фрагменты фюзеляжа. Не выключана, што аперацыя будзе завершана ўжо сёння вечарам. Другі борт з целамі загінуўшых у авіякатастрофе ў Егіпце можа прыбыць у Санкт-Пецярбург сёння вечарам.
Падзяліцца:

Вверх