25.11.2015
Адзін з пілотаў расійскага Су-24, збітага турэцкімі ВПС, жывы. Пра гэта паведамляе ліванскі тэлеканал Al Mayadeen. Паводле звестак СМІ, сірыйскія вайскоўцы эвакуіравалі пілота. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. Расійскі Су-24 быў збіты ракетай турэцкага знішчальніка ў небе над Сірыяй. Экіпаж самалёта паспеў катапультавацца. Адзін з пілотаў загінуў. Анкара заяўляе, што расійскі самалёт быў збіты праз парушэнне сваёй паветранай прасторы пасля неаднаразовых папярэджанняў.Тым часам МЗС Расіі рэкамендаваў грамадзянам адмяніць паездкі ў Турцыю. Растурызм ужо забараніў тураператарам прадаваць пуцёўкі. Для турэцкай эканомікі спыненне расійскага турпатоку пагражае шматмільярднымі стратамі.
Падзяліцца:

Вверх