02.11.2015
На парламенцкіх выбарах у Азербайджане пераканаўчую перамогу атрымала кіруючая партыя "Новы Азербайджан". Ёй дасталася большасць з 125 месцаў у аднапалатным парламенце. У цэлым выбары прайшлі спакойна і адпавядалі патрабаванням Выбарчага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў", - адзначылі ў Цэнтрвыбаркаме краіны. Пакуль яшчэ не вядомыя вынікі галасавання па чатырох акругах. На працягу двух дзён ЦВК будзе вывучаць пратаколы акруговых выбаркамаў і скаргі ад грамадзян.
Падзяліцца:

Вверх