19.11.2015
Парламент Францыі сёння разгледзіць пытанне падаўжэння рэжыму надзвычайнага становішча. Ён быў уведзены па прапанове прэзідэнта Аланда. Згодна з законам, рэжым надзвычайнага становішча дзейнічае не больш за 12 дзён. Рашэнне аб яго падаўжэнні прымае парламент. З пачатку дзеяння рэжыму надзвычайнага становішча арыштаваныя больш за сто чалавек. Так 7 з іх паліцыя затрымала напярэдадні ў прыгарадзе Парыжа Сен-Дэні. Па інфармацыі міністэрства ўнутраных спраў Францыі, яны рыхтавалі тэракты ў гандлёвым цэнтры, а таксама ў аэрапорце імя Шарля дэ Голя.
Падзяліцца:

Вверх