Дзяржавам прапаноўваецца аказваць падтрымку турызму як аднаму са сродкаў заахвочання і паскарэння ўстойлівага развіцця.
ААН абвясціла 2017 год Міжнародным годам турызму. У рэзалюцыі Генасамблеі краінам прапаноўваецца аказваць падтрымку турызму як аднаму са сродкаў заахвочання і паскарэння ўстойлівага развіцця, асабліва ліквідацыі галечы. Паводле даных ААН, штогод больш як мільярд чалавек здзяйсняюць падарожжы ў іншыя краіны. Дзякуючы гэтаму, турызм стаў вядучым сектарам эканомікі, на долю якога прыпадае 10% глабальнага ВУП і 6% агульнага сусветнага экспарту. Індустрыя турызму спрыяе скарачэнню цяжару галечы і паскарэнню ўсебаковага развіцця.