28.10.2015
У Афганістане і Пакістане зафіксаваныя два новыя падземныя штуршки магнітудай 5 і больш. Нагадаем, магутнае землетрасенне ў Паўднёвай Азіі адбылося ў панядзелак. Падземныя штуршкі адчуваліся на поўначы Індыі, у Афганістане, Пакістане, Непале і Бангладэш. Найбольшы ўрон стыхія нанесла Пакістану, дзе загінулі каля 300 чалавек, пацярпелі звыш 2 тысяч. Пашкоджаныя або разбураныя больш як 2,5 тысячы дамоў.Спачуванні Прэзідэнту Пакістана Мамнуну Хусейну, а таксама родным і блізкім загінуўшых ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх