07.10.2016
У Осла назвалі лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру за 2016 год. Узнагарода прысуджана прэзідэнту Калумбіі Хуану Мануэлю Сантасу Кальдэрону за намаганні, накіраваныя на завяршэнне грамадзянскай вайны, якая доўжылася больш як 50 гадоў. На сайце прэміі адзначаюць, што галоўнае дасягненне Сантаса - падпісанне перамір"я паміж калумбійскім урадам і партызанамі паўстанцкай групоўкі ФАРК, а таксама паслядоўнае садзейнічанне мірнаму працэсу. Раней у Стакгольме назвалі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы і хіміі. Урачыстае ўзнагароджанне традыцыйна пройдзе ў Стакгольме і Осла ў снежні
Падзяліцца:

Вверх