05.10.2015
Нобелеўскі тыдзень адкрываецца ў Стакгольме. На ўрачыстай 114-ай цырымоніі абвесцяць імёны навукоўцаў, якія прынеслі сёлета найбольшую карысць чалавецтву. Паводле традыцыі першым назавуць імя лаўрэата ў галіне фізіялогіі і медыцыны. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў пройдзе паводле традыцыі 10 снежня. Памер прэміі, як і ў папярэднія два гады, складзе 8 млн крон. Але з-за паслаблення шведскай валюты гэтая сума ўпершыню за 15 гадоў будзе менш за мільён долараў, а менавіта 950 тысяч долараў.
Падзяліцца:

Вверх