Міністры замежных спраў краін НАТА вырашылі пачаць перамовы аб уступленні Чарнагорыі ў Паўночнаатлантычны альянс. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік НАТА Енс Столтэнберг. Такім чынам, Чарнагорыя можа стаць 29-м членам альянсу. Улады рэспублікі мяркуюць, што членства дзяржавы ў Паўночнаатлантычным альянсе паскорыць яе ўваходжанне ў Еўрасаюз.
На думку экспертаў, дыскусіі і ратыфікацыя выніковых дакументаў зоймуць прыкладна паўтара года. Між тым, паводле звестак сацапытанняў, такое рашэнне падтрымлівае менш за палову насельніцтва Чарнагорыі.