02.11.2015
На месцы крушэння расійскага самалёта на поўначы Сінайскага паўвострава працуе міжнародная камісія. Ратавальнікі працягваюць знаходзіць фрагменты фюзеляжа. Вядзецца расшыфроўка запісаў чорных скрынь.
Нагадаем, рэйс Шарм-эль-Шэйх - Санкт-Пецярбург пацярпеў крушэнне 31 кастрычніка праз 23 хвіліны пасля вылету. На борце былі 224 чалавекі. Усе яны загінулі. Сярод ахвяр і грамадзянін Беларусі.
Сёння вечарам у Пецярбург прыбудзе другі самалёт з астанкамі загінуўшых. Раней былі дастаўленыя 140 цел. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў дзве крымінальныя справы: па артыкуле "Парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту" і па артыкуле "Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі". Шэраг авіякампаній заявіў аб спыненні палётаў над рэгіёнам Егіпта, дзе адбылася авіякатастрофа.
Між тым, беларусы сёння працягваюць прыносіць кветкі і запальваць свечкі ля сцен расійскага пасольства ў Мінску. Пакінуць словы спагады можна сёння і заўтра ў кнізе спачуванняў.
Падзяліцца:

Вверх