02.12.2015
Сотні мараканцаў, алжырцаў і пакістанцаў арганізавалі акцыю пратэсту на мяжы Грэцыі і Македоніі. Людзі, якія жадаюць трапіць далей у Еўропу, крычалі: "Калі ласка, адкрыйце" і неслі плакаты з лозунгамі "Мы маем патрэбу ў свабодзе". Пасля таго як улады Македоніі абмежавалі допуск у краіну мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу, толькі на адным пераходзе захраснулі больш чым дзве тысячы чалавек. Людзей абурае, што прапускаюць толькі выхадцаў з дзяржаў, ахопленых вайной - Афганістана, Ірака і Сірыі, тады як бежанцам з іншых краін шлях закрыты.
Паводле звестак Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, з пачатку года толькі па Міжземным моры ў Еўропу прыбылі амаль 900 тысяч бежанцаў. Большая частка трапіла ў Стары Свет транзітам праз Грэцыю.
Падзяліцца:

Вверх