Улады Егіпта шкадуюць аб рашэнні Лондана спыніць усе палёты ў Шарм-эль-Шэйх. Ва ўрадзе сцвярджаюць, што аэрапорт бяспечны - прадстаўнікі шэрагу авіякампаній Вялікабрытаніі і Расіі правялі яго праверку і не зрабілі заўваг. Нагадаем, напярэдадні ўлады Злучанага Каралеўства абвясцілі аб спыненні авіязносін з курортам. Звязана гэта з падазрэннямі, што на борце расійскага самалёта А321 была бомба. У Маскве і Каіры заявілі, што пакуль няма пацвярджэнняў таго, што лайнер мог упасці ў выніку тэракта.