05.10.2015
Нагадаем, на мінулым тыдні бакі дамовіліся адвесці тэхніку на 15 кіламетраў ад лініі судатыкнення. Улады самаабвешчанай ЛНР прыступілі да адводу ў мінулую суботу, пачала адводзіць танкі ў Данбасе і Украіна. Перадыслакацыя ўзбраенняў пачнецца з Луганскай вобласці. Шляхі адыходу тэхнікі працягваюць узгадняць са спецыялістамі з маніторынгавай місіі АБСЕ. Як толькі танкі, а затым і артылерыя калібрам да 100 міліметраў будуць адведзеныя ад лініі размежавання, іх месцазнаходжанне зафіксуюць міжнародныя назіральнікі. Затым да адводу тэхнікі прыступяць у Данецкай вобласці.
Падзяліцца:

Вверх