17.11.2015
Францыя ўзмацняе барацьбу з тэрарыстамі. Прэзідэнт Франсуа Аланд на надзвычайным зходзе з дэпутатамі абедзвюх палат парламента папрасіў прадоўжыць рэжым надзвычайнага становішча на тры месяцы. У сувязі з тэрактамі ў Францыі можа змяніцца Канстытуцыя. У Асноўным законе прадугледжваецца прапісаць магчымасць пазбаўлення грамадзянства тых французаў, хто быў асуджаны па тэрарыстычных артыкулах. Нагадаем, у мінулую пятніцу ў Парыжы адбылася серыя тэрактаў, у выніку якіх загінулі 132 чалавекі. Мільёны людзей ва ўсім свеце працягваюць накіроўваць спачуванні ў Францыю. Памяць ахвяр трагедыі хвілінай маўчання ўшанавалі і касманаўты МКС.
Падзяліцца:

Вверх