Францыя ўвяла кантроль на сваіх межах. У ім задзейнічаныя каля 30 000 супрацоўнікаў паліцыі, паведаміў кіраўнік МУС Бернар Казнёў. Паводле яго слоў, гутаркі пра поўнае перакрыццё пагранпераходаў няма. Пагранічны кантроль будзе ўведзены на месяц дзеля бяспекі перад Сусветнай канферэнцыяй ААН па клімаце. Мерапрыемствы ў Парыжы пройдуць з 29 лістапада па 12 снежня. Некаторыя іншыя краіны ЕС таксама ўводзяць кантроль на мяжы. Раней гэта зрабіла Швецыя. Эксперты асцерагаюцца, што дасягненне вольнага перамяшчэння людзей можа спыніць сваё існаванне.