28.10.2015
Еўрапейскі парламент адмяніў роўмінг унутры ЕС. З красавіка наступнага года краіны саюза істотна знізяць цэны. Поўная адмена роўмінгу запланаваная на чэрвень 2017-га. Пасля гэтага ўсе мабільныя паслугі на тэрыторыі краін ЕС будуць каштаваць столькі ж, колькі і ў аператара ў роднай краіне.Таксама Еўрапарламент прагаласаваў за ўвядзенне прынцыпу сеткавага нейтралітэту. Новыя правілы зробяць немагчымай так званую двуххуткасную сетку - калі інтэрнэт-аператары атрымліваюць грошы ад адміністратараў сайтаў за больш хуткую загрузку іх старонак. Любое блакіраванне і абмежаванне па хуткасці для асобных сайтаў стане немагчымым.
Падзяліцца:

Вверх