20.11.2015
Краіны ЕС хочуць увесці пастаянны кантроль сваіх грамадзян на знешніх межах Шэнгенскай зоны. Паводле звестак агенцтва "Франс-Прэс", сёння ў Бруселі на сустрэчы міністраў унутраных спраў і юстыцыі плануецца ўнесці змены ў артыкул Шэнгенскага пагаднення. Гэта дасць магчымасць адсочваць патэнцыяльных джыхадыстаў - грамадзян Еўропы, якія адпраўляюцца ў Сірыю і Ірак або вяртаюцца адтуль.Сярод іншых тэм, якія маюць намер абмеркаваць міністры, - стварэнне да канца года адзінага рэестру звестак авіяпасажыраў і адкрыццё пры Еўрапале антытэрарыстычнага цэнтра. Акрамя таго, будзе вынесена на абмеркаванне прапанова Еўракамісіі аб абмежаваннях у гандлі зброяй.
Падзяліцца:

Вверх