18.11.2015
Два самалёты, якія вылецелі са Злучаных Штатаў Амерыкі ў Францыю, былі змушаныя здзейсніць экстранную пасадку. Прычынай таму паслужыла ананімная пагроза, атрыманая па тэлефоне. Рэйс з Лос-Анджэлеса, які перавозіў амаль 500 пасажыраў, прызямліўся ў аэрапорце Солт-Лейк-Сіці. Лайнер з Вашынгтона з трыма сотнямі людзей на борце здзейсніў пасадку ў аэрапорце канадскага Галіфакса. У абодвух выпадках праведзеная экстранная эвакуацыя. Выбуховых прылад не знойдзена. У апошнія дні расце колькасць ананімак аб выбуховых прыладах у самалётах. На днях з гэтай прычыны быў затрыманы самалёт, які накіроўваўся з Каіра ў Хургаду.
Падзяліцца:

Вверх