Адной з асноўных версій крушэння самалёта А321 на Сінаі застаецца тэракт. Гэта ў інтэрв"ю "Российской газете" заявіў прэм"ер-міністр Расіі. Паводле яго слоў, пакуль яшчэ рана рабіць канчатковыя высновы, расследаванне ўсё яшчэ ідзе. Нагадаем, "Аэробус А321" кампаніі "Кагалымавія" разбіўся 31 кастрычніка. Загінулі 224 чалавекі.
У сувязі з катастрофай шэраг краін спыніў авіязносіны з Егіптам. Сярод іх Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды, Расія. Тым часам у Егіпце знаходзяцца да 60 тысяч расіян. Каля 25 тысяч ужо вярнуліся спецрэйсамі на радзіму.