27.10.2015
Агульная колькасць загінуўшых - больш за 260 чалавек. Звыш тысячы шпіталізаваныя ў Афганістане, Пакістане і іншых краінах. Паводле звестак геолагаў, магнітуда землетрасення склала 7,5. Эпіцэнтр знаходзіўся на паўночны ўсход ад Кабула. Спіс ахвяр будзе расці, паколькі інфармацыя з аддаленых гарадоў яшчэ не паступала. Моцныя штуршкі адчуваліся таксама ў Індыі, Узбекістане, Таджыкістане, Казахстане і Азербайджане.
Пасольства Беларусі ў Ісламабадзе зараз высвятляе, ці не пацярпелі ў выніку землетрасення грамадзяне нашай краіны.
Падзяліцца:

Вверх