30.10.2015
Бразілія хоча адмяніць візы на час летніх Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у наступным годзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Адпаведны законапраект павінен адобрыць прэзідэнт Бразіліі Дзілма Русеф. У выпадку станоўчага рашэння права бязвізавага ўезду ў краіну атрымаюць турысты, якія наведаюць Рыа-дэ-Жанейра з чэрвеня па верасень 2016 года тэрмінам да 90 дзён. Нагадаем, што аналагічная ініцыятыва дзейнічала ў Бразіліі падчас чэмпіянату свету па футболе ў 2014 годзе.
Падзяліцца:

Вверх