28.09.2016
Беларусь прымае ўдзел у 60-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ, што праходзіць у Аўстрыі. У Венскім міжнародным цэнтры адкрыўся стэнд нашай краіны і прайшла афіцыйная прэзентацыя Беларускай АЭС. На пляцоўцы самай аўтарытэтнай арганізацыі ў галіне атамнай энергетыкі Мінск прадэманстраваў свой ядзерны патэнцыял. Многія еўрапейскія краіны выказалі жаданне абменьвацца вопытам з Беларуссю.
Сёння ў Вене прадоўжацца двухбаковыя перамовы. Беларуская дэлегацыя абмяркуе пытанні ў сферы аховы здароўя.
Падзяліцца:

Вверх