26.09.2016
60-я сесія Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі адкрываецца сёння ў Вене. Сёлета навуковы форум будзе прысвечаны выкарыстанню ядзерных тэхналогій для дасягнення мэт устойлівага развіцця. У Венскім міжнародным цэнтры таксама адкрыюць свае экспазіцыі каля 20 краін. На беларускім стэндзе будзе прапанавана інфармацыя аб ходзе рэалізацыі праекта па ўзвядзенні першай у краіне атамнай электрастанцыі, актуальным стане спраў на пляцоўцы будаўніцтва, падрыхтоўцы персанала, работы інфармацыйных цэнтраў па атамнай энергіі ў Мінску і Астраўцы.
Падзяліцца:

Вверх