28.10.2015
Аўстрыя плануе пабудаваць так званы тэхнічны бар"ер на мяжы са Славеніяй, каб узяць пад кантроль шматтысячны паток мігрантаў. Гэтая заява прагучала ўсяго праз два дні пасля таго, як на саміце ў Бруселі старшыня Еўракамісіі заклікаў краіны ЕС не прадпрымаць аднабаковых крокаў для вырашэння праблемы бежанцаў. Тым часам Германія паскорыла абяцаныя дэпартацыі асоб, якія на падпадаюць пад статус бежанца і атрымалі адмову. Так, больш за 80 касавараў адпраўленыя зваротна ў Прышціну з Мюнхена.Міграцыйны крызіс выклікаў напружанасць і ўнутры ФРГ. Урад Баварыі, якая прымае найбольшы лік бежанцаў з суседняй Аўстрыі, пагражае падаць у суд на федэральныя ўлады. У Мюнхене лічаць, што іміграцыя павінна быць абмежаваная і кантраляваная.
Падзяліцца:

Вверх