У Паўднёвым Судане пацярпеў катастрофу самалёт Ан-12. Паведамляецца больш чым аб сарака загінуўшых. Вядома, што паветранае судна ўпала амаль адразу пасля ўзлёту. Абломкі раскідала па беразе Белага Ніла ў радыусе некалькіх кіламетраў. Паводле слоў прадстаўнікоў улады Паўднёвага Судана, на борце былі 12 пасажыраў і шэсць членаў экіпажа, у тым ліку грамадзяне Расіі і Арменіі, перадае "РІА Навіны". Астатнія ахвяры знаходзіліся на зямлі - самалёт упаў на фермы.