На борце расійскага самалёта, які разбіўся ў Егіпце, паводле некаторых даных, быў таймер-актыватар. Як паведамляе амерыканскі канал "Фокс Ньюз", таймер быў устаноўлены на дзве гадзіны з моманту вылету. Да якога прыстасавання ён прыкладаўся і як была атрыманая гэтая інфармацыя, не ўдакладняецца. Сцвярджаецца таксама, што бомба на борце знаходзілася побач з паліўнымі бакамі. Да выбуху можа мець дачыненне супрацоўнік аэрапорта Шарм-эль-Шэйха.Следчыя Расіі і Егіпта прыярытэтную версію катастрофы пакуль не назвалі. Тыдзень таму па распараджэнні Крамля былі забароненыя ўсе палёты ў Егіпет.