У Гаазе сёння стартуе 20-я сесія канферэнцыі Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. На ёй прымуць рашэнне аб заснаванні міжнароднага дня гэтага альянсу. Дарэчы, з такой ініцыятывай у пачатку мінулага года выступіла Беларусь. Ідэя была цалкам падтрыманая. У сесіі прыме ўдзел наша дэлегацыя на чале з пастаянным прадстаўніком Беларусі пры арганізацыі Мікалаем Барысевічам. На выступленні будзе выказаная пазіцыя Мінска наконт міжнароднага супрацоўніцтва і нацыянальнай рэалізацыі канвенцыі па забароне хімічнай зброі.